Паважаныя бацькі, мы рады вітаць Вас на старонках нашага сайта!
Мы, хочам тым самым выразіць глыбокую повагу да роднай мовы, а так сама да тых людзей, хто гаворыць на беларускай мове і прывівае нашым суайчыннікам любоу да нацыянальнай культуры і традыцый.
Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Шмат паэтаў прысвячаюць сваі творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
Штогод па рашэнні ЮНЕСКА 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён закліканы паказаць моўную ды культурную разнастайнасць народаў свету і накіраваны на захаванне нацыянальнай самабытнасці. Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, – пісаў яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Францішак Багушэвіч. – Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы». Беларуская мова – эта люстэрка нашага нацыянальнага характару і найбагацейшы культурны скарб.
Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры выхаванцамі дашкольнага ўросту
Ад успрымання мастацкага твора залежыць яго дальнейшае разуменне і ўзнаўленне, таму перад выхавальнікам дашкольнай установы стаіць задача садзейнічаць працэсу ўспрымання літаратуры дашкольнікамі.
Успрыманне мастацкага твора з’яўляецца адным з аснаўных кампанентаў мастацка-маўленчай дзейнасці. Гэта складаны працэс, які ўключае слуханне, уяўленне, усведамленне праслуханага і разуменне яго зместу. Дзеці дашкольнага ўзросту не ўмеюць самі чытаць, яны толькі з захапленнем і цікавасцю слухаюць. Падчас слухання літаратурнага твора ў свядомасці дзіцяці ўзнікаюць пэўныя ўяўленні, канкрэтныя вобразы, якія яно асэнсоўвае і аб’ядноўвае паміж сабой, што дапамагае яму больш дакладна усвядоміць і зразумець змест прачытанага.
Слуханне мастацкага твора прадстаўляе сабой працэс перцэптыўнай дзейнасці, у ходзе якой дзіця ўспрымае твор пры дапамозе слыхавога і зоркавага аналізатараў. Першы забяспечвае адчуванне дзецьмі інтанацыйнай выразнасці мастацкага твора, другі абумоўлівае ўспрыманне пэўнай мімікі і жэстаў падчас расказвання яго педагогам.
Успрыманне мастацкай літаратуры непарыўна звязана з пранікненнем у мастацка-вобразны змест яе твораў. У літаратурных мастацкіх вобразах адлюстроўваецца ўсё рэальнае навакольнае жыццё. Зразумела, што іх успрыманне апасродкавана мінулым вопытам дзіцяці, які пачынаецца ад самага нараджэння і з цягам часу ўсё больш удасканальваецца. Чым цяснейшая сувязь існуе паміж зместам мастацкага твора і жыццёвым вопытам дашкольнікаў, тым большай эмацыянальнасцю вызначаецца іх успрыманне.
Аб магчымасці дашкольнікаў глыбока ўспрымаць змест літаратурных твораў як мастацтва слова, пранікаць у іх маральна-эстэтычны сэнс сведчаць псіхалагічныя даследванні Д.Б.Эльконіна, А.У.Запарожца, Л.І.Бажовіч, Л.С.Славінай, у якіх вучоныя адзначаюць, што характэрныя асаблівасці псіхікі, усведамлення і паводзін дзяцей дашкольнага ўзросту дазваляюць выхавальніку актыўна кіраваць працэсам успрымання мастацкага твора, які з боку дашкольнікаў носіць актыўны і дзейсны характар. Таксама ў сваіх даследваннях вучоныя паказваюць, што ўспрыманне мастацкіх твораў дашкольнікамі суправаджаецца шчырасцю, праўдзівасцю, непасрэднасцю перажыванняў і зацікаўленнасцю, захапляльнасцю, развіццёі уяўленняў, на аснове якіх пераўтвараецца вопыт дзіцяці.
Дашкольны ўзрост з’яўляецца перыядам актыўнага станаўлення ўспрымання мастацкіх твораў дзецьмі. Успрыманне мастацкага твора малодшымі дашкольнікамі вызначаецца сваёй непасрэднасцю. Яны эмацыянальна ўспрымаюць падзеі, што адбываюцца ў творы, актыўна перажываюць усё, што адбываецца з героем, нават з фантастычным, суперажываюць разам з ім. Іх вельмі радуе спрыяльны ход падзей, перамога дабра над злом. Пры гэтым іх увага у большай ступені накіравана на саміх герояў твора. Выхаванцаў цікавіць знешні від герояў, іх дзеянні, учынкі. Ва ўяўленнях і ацэнках літаратурных твораў у малодшых дашкольнікаў у большай частцы пераважае палярнасць, якая вызначаецца або белымі, або чорнымі тонамі.
У выхаванцаў чатырох гадоў мастацкі вопыт удасканальваецца і ўзбагачаецца. Яны ўжо пачынаюць адрозніваць межы паміж рэальнымі і казачнымі жанрамі, адчуваюць законы казачнай фантастыкі. Гэта дазваляе паступова развіваць першыя ўяўленні выхаванцаў аб некаторых асаблівасцях жанра (загадкі, казкі. апавяданні, небыліцы). Іншы раз, выражаючы свае эмацыянальныя адносіны да мастацкіх твораў, выхаванцы выконваюць нечаканыя для дарослых дзеянні. Спачуваючы літаратурнаму герою, дзіця спрабуе непасрэдна, практычна ўдзейнічаць на творы мастацтва, замест таго, каб перанесці свае адносіны на рэчаіснасць, якая ў іх адлюстравана. Чорнай фарбай замалёўвае на карцінцы адмоўнага героя, вырывае ілюстрацыю з яго адлюстраваннем, прапускае ў час пераказу непрыемныя падзеі, змяняе іх ход, канцоўку твора.
Выхаванцы пяцігадовага ўзросту дастаткова асэнсавана ўспрымаюць мастацкі твор. Пры гэтым яны лёгка ўстанаўліваюць простыя прычынныя сувязі ў сюжэце, характарызуюць герояў кніг, часцей выказваюць правільныя меркаванні аб іх учынках, якія грунтуюцца на жыццёвых уяўленнях аб пэўных нормах маральных паводзін, што ўжо склаліся. Эмацыянальныя адносіны да герояў кніг і літаратурных фактаў набываюць у выхаванцаў дзейнаснае значэнне. Дзеці становяцца пасіўнымі ўдзельнікамі адлюстоўваемых падзей, якія яны імкнуцца перажыць у сваіх думках разам з героямі. Выдатны дзіцячы пісьменнік і мовазаўца К.І.Чукоўскі пісаў, што менавіта ў гэтую пару ў дзяцей заканчваецца перыяд зліцця паэзіі з крыкамі і тупаннем ног і пачынаецца эпоха, якая вызначаецца больш высокай культурай, эпоха дыферэнцыацыі мастацтваў. Дзеці імкнуцца да спасціжэння ўнутранага сэнсу твора. Мастацтва слова становіцца для іх самацэнным.
Выхаванцы старэйшай групы могуць ужо ў пэўнай ступені перажыць у сваіх уяўленнях змест таго, пра што напісана ў кнізе. Яны пераходзяць на стадыю асабіста мастацкіх адносін да літаратуры. Тут садзейніцтва і саўдзельніцтва пры ўспрыманні мастацкага твора змяняецца больш высокай ступенню – спачуваннем, здольнасцю перажыць змест твора ў сваіх дзеяннях, патрэбай у такога рода перажываннях.
А.Ул.Запарожац адзначыў, што дзяцей ужо не здавальняе такое вызначэнне сітуацыі, калі невядома, хто добры, а хто дрэнны. Яны намагаюцца падчас успрымання адразу вызначыць станоўчых герояў, прыняць іх пазіцыю і негатыўна становяцца да ўсіх тых, хто іх у гэтым творы не здавальняе. Бывае, што нават нежывыя рэчы падлягаюць суровай крытыцы, калі дзіця не знаходзіць таго, каго можна было б абвінаваціць у тым, што здарылася. Характэрнымі асаблівасцямі ўспрымання становяцца неаднолькавыя адносіны выхаванцаў да твораў пэўнага зместу і стылю (казачным, вандроўніцкім, прыродазаўчым, гістарычным, фантастычным і інш.) У працэсе разгляду мастацкага твора дзеці спрабуюць устанаўліваць шматлікія сувязі ў тэксце (логіку падзей, прычыны і вынікі ўзнікнення канфліктаў, матывы паводзін герояў, ролю мастацкай дэталі і інш.).
На шостым годзе жыцця выхаванцы ўспрымаюць літаратурнага героя ў яго розных праяўленнях. Іх ужо цікавіць не толькі знешні выгляд героя, але і яго ўчынкі, перажыванні, думкі, якім дзеці імкнуцца даць пэўную ацэнку. У гэтым узросце адносіны да прачытанага знешне праяўляюцца не так ярка, як у маленькіх, але яны набываюць значна большую асэнсаванасць, глыбіню і ўстойлівасць. Эмацыянальны водгук, які выклікаюць кнігі, узбагачае духоўны свет дзіцяці, рыхтуе яго да рэальнага жыцця, павышае цікавасць да ўнутранага свету людзей, дапамагае лепш убачыць драматычнае і камічнае ў жыцці, з гумарам адносіцца да некаторых жыццёвых сітуацый. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да фарміравання ў выхаванцаў старэйшай групы мастацкага густу. У іх паяўляюцца любімыя пісьменікі, апавяданні, казкі.
Дашкольны ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным перыядам мастацкага ўспрымання паэзіі. У гады дзяцінства назіраецца асаблівае імкненне дзіцяці да рытмічна-арганізаванага склада маўлення. Дзеці вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Яны аддаюць ім відавочную перавагу ў параўнанні з празаічнымі творамі. Дзяцей цягне да дынамічных рытмаў, радаснай мелодыкі, рыфмы. Але сапраўднаму глыбокаму ўспрыманню паэтычнага мастацтва дзяцей неабходна вучыць.
“Калі дзеці вучацца спевам, слуханню музыкі, рытмічнай гімнастыцы і г.д., - пісаў К.І.Чукоўскі, - то іх тым больш неабходна вучыць успрыманню вершаў”. Асаблівай увагі патрабуе ўспрыманне дзецьмі баек. Трэба заўважыць, што алегорыя байкі не даходзіць да дзяцей без дапамогі выхавальніка, педагог павінен растлумачваць дзецям яе сэнс.
Крыніцы:
1. Дубініна, Дз.М., Старжынская, Н.С. Мастацка-маўленчая дзейнасць у дзіцячым садзе /Дубініна Дз.М., Старжынская Н.С. – Мн.:Нар.асвета, 1999. – 103 с.
2. Старжынская, Н.С., Дубініна, Дз.М. Методыка развіцця роднай мовы /Н.С.Старжынская, Дз.М.Дубініна. – Мінск:Выш.шк., 2008. – 301 с.
Дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай
Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязнае звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага.
Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у інструктыўна-метадычным пісьме да 2020/2021 вучэбнага года гаворыцца аб тым, што з мэтай папулярызацыі і расшырэння сферы выкарыстання ў жыцці грамадства беларускай мовы, неабходна удасканальваць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнню выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе.
Таксама на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства неабходна на ўзроўні дашкольнай адукацыі прыняць дадатковыя меры, скіраваныя на пашырэнне магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі.
Але, нягледзячы на такую вялікую ўвагу да развіцця беларускага маўлення, навучанне дзяцей беларускай мове ў дзіцячым садку мае свае асаблівасці.
Маўленчае развіцце дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая. Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.
У сувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы.
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, з радасццю на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання любові да роднай мовы ў першую чаргу ў самых маленькіх. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай, так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.
Выхавальнікі павінны імкнуцца да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю. Пачынаючы работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра валодаць роднай мовай. У сувязі з гэтым, мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для моўнага выказвання дзяцей.
У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:
- заняткi па развіццю беларускага маўлення і маўленчых зносін;
- мастацкая літаратура;
- развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
- самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):
- беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
- беларускімі народнымі казкамі;
- творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
- беларускімі народнымі гульнямі.
Згодна праграме, агульная стратэгія пабудовы працэсу навучання дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў паэтапным развіцці беларускага маўлення дзяцей, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці ўжо ў першай малодшай групе.
Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Перыяд ранняга дзяцінства традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодання мовай (як роднай, так і другой) у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці.
Пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу павінны ўдзяляць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (фарміраваць першапачатковыя навыкі разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія рэплікі, завучваць і ўзнаўляць кароткія паэтычныя творы), што паслужыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі адзін раз на тыдні праводзяць заняткі па развіццю беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін.
Пры арганізацыі работы з выхаванцамі сярэдняга ўзросту ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту, пераказ).
У дзяцей старэйшага дашкольніага ўзросту, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўседы цвердае вымаўленне гукаў {ч}, {щ} {р} і г.д.). Рэалізацыі гэтай задачы садзейнічае правядзенне “чыстых” заняткаў па гукавой культуры маўлення.
Навучанне на кожным этапе павінна ажыццяўляцца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.
Мэтай заняткаў з дзецьмі гэтых груп з’яўляецца фарміраване ў дзяцей слоўніка, граматычнага ладу маўлення, гукавой культуры і звязнага маўлення (дыялагічнага і маналагічнага) як сродка зносін, ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю. На гэтых занятках выхавальнікі павінны актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыстагаворкі і скорагаворкі. Вучыць слухаць і разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні па змесце вершаў, карцін і апісанні цацак. Садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні (пры пераказе казак, складанні апавяданняў з асабістага вопыту).
Азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.
Асаблiвую ўвагу ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі педагогі павінны надаваць настольным, дыдактычным, развіваючым гульням, якія:
- садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю;
- развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць слоўнік;
- вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі;
- садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.
Рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, неабходна ажыццяўляць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.
Для дзяцей, якія жывуць у рускамоўным бытавым асяроддзі, менавіта гульні з іх разнастайнымі сітуацыямі, сімвалічнымі дзеяннямі ствараюць асаблівую патрэбу ў беларускай мове.
Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.
Матэрыялам для вывучэння фанетыкі, лексікі, граматыкі беларускай мовы могуць служыць маленькія вершаваныя формы, фальклорныя паэтычныя творы.
Па форме яны яскравыя, дасціпныя, забаўныя, падабаюцца дзецям, лёгка запамінаюцца, актыўна ўжываюцца ў гульнях. Гарантуюць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, садзейнічаюць павышэнню дзіцячай самаацэнкі.
Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы прапануецца абсталяваць куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест павінен фармiравацца ў залежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе пажадана аформіць кнiжныя куткi, падабраць перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.
Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай трэба анкетаваць бацькоў, праводзіць кансультацыі, бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, прыцягваць іх да ўзелу ў народных святах. Знаёміць бацькоў з псіхолага-педагагічнымі асновамі засваення дашкольнікамі роднай мовы, са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей. Забяспечваць іх неабходнымі даступнымі метадычнымі матэрыяламі для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і.
Але, фарміраванне беларускага маўлення дзяцей, яго якасць у вялікай меры залежыць усё ж ад выхавальніка, які сам любіць мову і ўмее на ёй размаўляць. Нам неабходна дапамагчы нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, выхоўваць іх добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церплівымі і ўважлівымі да ўсяго.
Толькі з дапамогай дарослых нашы дзеці засвояць нашу родную беларускую мову, назву краіны – Рэспубліка Беларуь, і тое, что ўсе мы - беларусы!
Тата, мама, давайце размаўляць па-беларуску!
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення ” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.
Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухне няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашай вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.
Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.
Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.
Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай. Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.
Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе.. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам.
ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ
Заінька
Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix. Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Іванка
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
А дзе той Іванка, (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
ЁН спрытны, працавіты
Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.
Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка¬ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
Кругом пакружуся (кружыцца)
Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.
Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору
Першая малодшая група (ад 2 да 3 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ: “Сонейка-сонца”, “Мышка, мышка, дзе была”, “Гого-гого, гусачок”, “Верабейчык”, “Белабока-сарока”, “Трах-бах-тарабах”, “Божая кароўка”, “Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока”, “Люлі-люлі, люляшу”, “Ай, люлі-люлі-люлечкі”, “Ішла каза”, “Люлі-люлі-маленькі”, “Ходзіць певень па капусце”, “Люляю-люляю”, “А ты, коцінька-каток”, “Апсік, апсік, каточак”, “Кую, кую ножку”, “Гушкі, гушкі, гушкі”, “Сарока-варона”, “Мышка, мышка, дзе была?”, “Чыкі-чыкі, сарока”, “А ты, каток шэры”, “Люлі-люлі-люлечкі”, “Люлі-люлі-люлі”, “Кукарэку, певунок”, “Не хадзі, коцік”, “У куце сядзіць мядзведзь”, “Ладкі-ладком”, “Ладу, ладу, ладкі”, “Баю-баінку, баю”, “А курачка-рабушачка”, “Сядзіць мядзведзь на калодзе”, “Бычок”, “Іграў я на дудцы”, “Сядзіць сыч на капе”, “Вожык”, “Ідзі, ідзі, дожджык”, “Горкай, горкай, горачкай”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ: “Муха-пяюха”, “Коцік Петрык і мышка”, “Дзедава рукавічка”.
РУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ: «Калабок» (пер. А. Якімовіча); «Рэпка» (пер. А. Якімовіча); , Казляняткі і воўк (пер. К. Станкевіча),
ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ: “Тры мядзведзі” (пер. А.Якімовіча); “Хто сказаў “Мяў”?” (пер. А.Сачанкі).
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ: З. Бядуля. “Гэй, мой конік”; В. Вітка. “Бабіны госці”, “Коця і Каця”, “Дожджык”; С. Сокалаў-Воюш. “Мышаня”, “Мішка”, “Авечка”, “Пчолка”; І. Муравейка. “Адмарозіў лапкі”, “Я сама”; А. Дзеружынскі. “Сняжынкі”, “Сані”; А. Якімовіч. “Мядзведзь”, “Ліска”; Н. Галіноўская. “Калыханка”, “Коцік-варкоцік”; Н. Тулупава. “Вушкі”; В. Іпатава. “Аладкі”, “Вавёрка”; Т. Кляшторная. “Дапамагу”, “Гападыня”, “Паўцякалі цацкі”; К. Буйло. “Дзіцячы сад”; А. Пысін. “Ластаўка”, “Матылёчкі-матылі”; Г. Багданава. “Збанок”, “Маляваны дыванок”; В. Гардзей. “Коцік”, “Часнок”, “Вітамін”; В. Коўтун. “Гусі”, “Цвічок”; М. Танк “Ехаў казачнік Бай”, “Галінка і верабей”; В. Шніп. “Кураняты”; Л. Шырын. “Доктар”; Ул. Луцэвіч. “Птушачка”, “Май”; М. Мятліцкі. “Сунічка”; П. Прануза. “Верабей прымае душ”, “”Грыбнік”; С. Грахоўскі. “Ласяня”; Г. Іванова. “Свята”; Г. Каржанеўская. “Пагладжу вожыка”; У. Карызна. “Самая лепшая”; Я. Крупенька. “Шпак”, “Аленка”; А. Лойка. “Верабейчык”, М.Чарняўскі “Новы год”, “Конік”; І.Шуцько “Яечка”, “Сняжок”; Е.Лось “Мая лялька”, “Зіма”; У.Корбан “Карова”, “Авечка”; К.Лейка “Гарабей”; К.Крапіва “З Новым годам”; П.Марціновіч “Навальніца”; М.Скрыпка “Карась”, “Шчупак”; М.Шаховіч “Чабурашка”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ: А. Кобец-Філімонава. “Мароз, Чырвоны нос”, Т.Бушко “Сняжынка”.

Другая малодшая група (ад 3 да 4 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ: “Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ: “Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ: Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас.”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў. “Сон”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка. “Коцікі”; В. Лукша. “Вясёлка”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ: У. Юрэвіч. “Бярозчыны валёнкі”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”.

Сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ: “Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ: “Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка-сынок”, “Сынок-з-кулачок”, “Каток — Залаты лабок”, “Як курачка пеўніка ратавала”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ: Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”, “Сукенка раскажа”; В.Вітка “Піла”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Возера лясное”, “Замак”, “Змей”, “Алоўкі”, “Елка”, “Навагодняя песня”; А.Лойка “Кураняты”; Г.Іванова “Я будую дом з пяску”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”, “Бусел і хлопчык”; А. Прохараў. “За адвагу”, “Мурашыная святліца”; І.Муравейка “Адмарозіў лапкі”, “Шалтай-Балтай”; С. Новік-Пяюн “Верабейчыкі”, “Над калыскай”; В.Лукша “Вясёлка”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Восень”, “Коцік”, “Вавёрка”, “Пчолка”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”, “Зайчаняткі”; Д. Бічэль-Загнетава “Радзіма”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”, “Наш май”, “Сунічкі”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; Л.Дайнека. “У весновым лесе”; А. Грачанікаў. “Сон”; Я. Колас. “На рэчцы зімой”, “Дзед госць”, “Зіма”, “Песня аб вясне”, .”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; У. Дубоўка. “Пра дзеда і ўнука”; В. Жуковіч. “Калядная вячэра”; П. Прыходзька. “Сіненькія вочы”; М. Танк. “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”; А. Русак. “Мой край”; А. Ставер. “Як зроблены цацкі?”; Н. Тулупава. “Сыражуйкі”; Р. Барадулін. “Ната маму любіць надта”, “Ай! Не буду! Не хачу!”; Ю. Свірка. “Сёння ў нашай мамы свята”, “Бабуліны казкі”; Леанід Дранько-Майсюк. “Пра добрую мышку і мудрую кошку”; В. Іпатава. “Янка-запытанка”; С. Шушкевіч. “Пайшоў коўзацца каток”, “Цяжка жабцы жыць без хаткі”, “Нашы сябры”; А. Якімовіч. “Звяры нашых лясоў”; А. Бялевіч. “У лесе”; Э. Валасевіч. “Сама”; В.Вярба “Матуліны рукі”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ: І.Бурсаў “Страшная казка пра страшнага звера”; В.Хомчанка “Яблык”, “Яшава рукавічка”; У. Юрэвіч. “Пацалунак асвы”, “Бярозчыны валёнкі”; В.Вітка “Натальчына сямейка”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”; Б. Сачанка. “Насцечка”; І.Шуцько “Смелая ўнучка”.

Старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ: “Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”, “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ: “Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Верабей і мыш”, “Кот Максім”, “Гарошак”.
ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ: “Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Паданне пра заснаванне Бярэсця”, “Пра возера Свіцязь”, “Пра зязюлю”, “Бацька і сыны”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ: Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?» ; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», “Жарт”; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В.Вітка “Жаўна”, “Бусел”, “Вавёрчына гора”; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У.Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”; Н.Игнатенко “История про Варю и Дубовенка”, “Сказка про Тимку и Кузьку”; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», “Вясна” (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ: Цётка. “Журавель і чапля”; З.Бядуля “Скарб”; В.Вітка “Страшная казка”; У.Галубок “Гонар”; В. Хомчанка. “Білеты ў цырк”; А. Дудараў. “Сінявочка”; А. Кобец-Філімонава. “Дзівосны лядзяш”; К.Каліна “Зімовы дуб”, “Кампот”, “Сакавік і яго сёстры”, “Красавік”, “Ліпень”, “Жнівень”, “Верасень”, “Кастрычнік”; А.Дудараў “Сінявочка”; М.Гамолка “Васілёва бярозка”; У.Ягоўдзік “Бусел”, “Вожык”, “Заяц”.
Пятрусь Броўка
Родная мова
Родная мова, матчына,
Як моцна цябе я люблю!
Ад продкаў дасталася ў спадчыну,
Якія даўно пайшлі ў зямлю
Родная мова, чароўная,
З нябёсаў дасталася нам
Мова , ты вельмі цудоўная
Пан Бог нам даў цябе сам
Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе , катавалі ворагі,
А ты , як жыла , так й жывеш на Зямлі.
Якуб Колас
"Канец лета"
Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары —
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак —
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам — галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх...
...Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!
Янка Купала
"Лета"
Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Цягнуцца стройна шнуры каласістыя,
Пахне павабна трава над ракой.
Гнуцца на лузе касцы немарудныя,
Дзе-нідзе ў постаці серп заскакаў;
Песня пачулася наская, нудная, —
Рэха панеслася — бор адказаў.
Шум пакаціўся ад лесу адзетага;
Сонца купаецца ў полыску рос;
Эх! каб, здаецца, ды шчасце да гэтага!
Эх, каб, здаецца, менш гора і слёз!..
Якуб Колас
Вясна
Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.
Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.
I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.
***
Раніца вясною
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
А ні шэпне вецярок,
Толькі дзесь у паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Як бы срэбраны званочак,
Роніць ўніз за трэлем трэль,
Аж заслухаўся гаёчак,
Не парушыцца і ель.
На усходзе бляск агністы
Літым золатам дрыжыць;
Слуп высокі, прамяністы
Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы
Сталі хораша ў радок,
Як бы ўюць яны для сонца
З тых валоканцаў вянок.
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
Чуць балбоча ручаёк,
А высока ў паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Знать свой родной язык так же важно, как и быть патриотом страны и достойным ее гражданином. Официальными языками в Беларуси считается белорусский и русский, однако свой язык современное поколение почти забыло. К сожалению, на белорусских улицах все реже можно услышать РОДНУЮ речь, а ведь она делает нас уникальными, дает свой знак отличия перед другими странами.
Вывучаем родную мову
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінстваз’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення,самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа. Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, Якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска- рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi
Уладзімір Дубоўка, "Родная мова, цудоўная мова"
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы на родным прасторы.
Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Рыгор Барадулін, "Беларускае слова"
Беларускае слова ад спеву,
Бо спявае ў ім даўніна.
Беларускае слова ад гневу,
Ад Ярылы, ад Перуна.
Беларускае слова ад ласкі —
Сведчаць вусны ды салаўі, —
Не наймаліся ні ў падпаскі,
Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі.
Беларускае слова ад злосці
Да няпрошаных прыбышоў,
Асалоду п’е з чараў мілосці,
Медавуху духу — з каўшоў.
Беларускае слова ад славы,
Ад ракі, дзе светлае дно.
Госці ўстануць з застольнай лавы,
Як у хату зойдзе яно.
Беларускае слова ад Бога.
Слову нашаму Бог дапамог.
Хто не любіць яго, ад таго
Назаўсёды адвернецца Бог!