Адвечныя сімвалы культуры Беларусі: рэкамендацыйны спіс літаратуры

Дата: 28 сентября 2018 в 04:37, Обновлено 22 марта 2022 в 06:47

I. Беларускі арнамент

Арнамент — гэта найбольш вядомы від мастацкай творчасці нашага народа. Гэтыя ўзоры нясуць у сабе вобразы ўраджаю і ўрадлівасці, маці, роднай зямліцы, святаў, песень — амаль усяго таго, што спрадвек атачала жыццё чалавека. Старажытныя ўзоры, якія народ перадаваў са стагоддзя ў стагоддзе, сталі асновай для беларускай нацыянальнай вопраткі. Беларускі арнамент аздабляе льняныя вышываныя абрусы, рушнікі, тканыя коўдры, посцілкі, дываны.

На дзяржаўным сцягу Беларусі таксама ёсць арнамент, які сімвалізуе якасці нашага беларускага народа: працавітасць і высокае майстэрства. Такім чынам, наш арнамент стаў нацыянальным і культурным сімвалам Беларусі.

Пачытаць пра гэта можна ў кніжках:

1. Герб, Сцяг і Гімн Беларускай дзяржавы = Герб, Флаг и Гимн Белорусской державы / аўтар тэксту А. Марціновіч; маст.: С. У. Нечунаева, К. У. Хацяноўскі. — Мінск : Маст. літ. , 2011. — 88 с.

2. Государственные символы Республики Беларусь / [сост. Т. И. Жуковская]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2012. — 16 с. — (Маленький  профессор)

3. Кацар, М. С. Уводзіны // Кацар, М. С. Беларускі арнамент: ткацтва, вышыўка / М. С. Кацар. — Мінск, 2009. — С. 8-15

4. Ліпскі, Уладзімір Сцяпанавіч. Тры сыны: казка-загадка // Ліпскі, Уладзімір Сцяпанавіч. Я тут жыву: дзецям пра Беларусь / У. С. Ліпскі; [маст. В. М. Чэпік]. — Мінск, 2008. — С. 8-9

5. Маляўка, Мікалай Аляксандравіч. Сядзіба, або Хата з матчынай душою / М. А. Маляўка; маст. Я. Ларчанка. — Мінск : Юнацтва, 2002. — 144 с.

6. Нацыянальныя касцюмы // Мая Айчына: хрэстаматыя / уклад. В. У. Буткевіч і інш. — Мінск., 2005. — С. 46-47

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Бусел, Л. Беларускі нацыянальны касцюм: сцэнарый / Л. Бусел // Бібліятэка прапануе: Данесці скарб — нашу родную мову. — 2015. — С. 31-34. — (Бібліятэка прапануе)

2. Гусеў, Ю. Герб і Сцяг: верш / Юрый Гусеў // Нам засталася спадчына: нарысы, вершы / [уклад.: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго; маст. Л. Пастушэнка. — Мінск, 2011. — С. 12

3. Краскоўская, Г. І. Беларускі ўзор/ Г. І. Краскоўская // Краскоўская, Г. І. Патрыятычнае выхаванне дашкольнікоў: сцэнарыі практычных заняткаў: дапаможнік / Г. І. Краскоўская. — Мінск, 2010. — С. 35-39

4. Салянка, Л. Наш герб і наш сцяг — гэта сімвалы свабоды: сцэнарый / Л. Салянка // Бібліятэка прапануе. — 2010. — №5. — С. 17-20

II. Сафійскі сабор

Велічны Сафійскі сабор, які пабудаваны ў Полацку яшчэ пры Усяславе Чарадзее, з’яўляецца адным з самых ранніх хрысціянскіх храмаў Старажытнай Русі. Менавіта Полацк стаў адным з цэнтраў хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях.

Прападобная Ефрасіння Полацкая. Абраз 

Тут нарадзілася асветніца Ефрасіння Полацкая — першая жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых. У 12 гадоў яна прыняла манаскі пострыг і выбрала шлях служэння Богу і народу. Спачатку Ефрасіння жыла ў Сафійскім саборы, дзе многа чытала i перапісвала кнігі. Гэтыя кнігі потым прадавалі, а грошы раздавалі бедным. Слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася далека за межы Полацка. Ведалі яе i ў Kieвe, i ў Ноўгарадзе.

Крыж Ефрасінні Полацкай - галоўная нацыянальная рэліквія беларусаў

Князёўна, ігумення, выдатная асветніца пакінула па сабе вечную памяць ў душы народа, стала яго нябеснай заступніцай. Ефрасіння Полацкая заснавала два манастыры, вакол якіх развіліся асяродкі асветы і дабрачыннасці.

Прачытаць пра Сафійскі сабор і Ефрасінню Полацкую можна тут:

1. Бутэвіч, А. Полацкі Сафійскі сабор // Бутэвіч, А. Адвечны покліч Радзімы / Анатоль Бутэвіч. — Мінск, 2004. — С. 3-6. — (Сем цудаў Беларусі)

2. Гальпяровіч, Н. Я. Полацк // Гальпяровіч, Н. Я. Полацк — бацька гарадоў беларускіх / Н. Я. Гальпяровіч, Н. Г. Ваніна. — Мінск, 2010. — С. 4-92. — (Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі).

3. Евфросиния Полоцкая / [авт.-сост. Н. Г. Куцаева]. — Минск : ФУАинформ, 2007. — 80 с. — (Славное имя. Святые).

4. Марціновіч, Алесь Андрэевіч. Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / А. А. Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2008. — 112 с.

5. Михаленко, Елена Иосифовна. Сказание о житии преподобной Евфросинии, игумении и княжны Полоцкой / Е. И. Михаленко. — Минск : Свято-Елисаветинский женский монастырь в г. Минске, 2007. — 80 с.

6. Полацкі Сафійскі сабор / [аўтар тэксту Т. А. Джумантаева; пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнава; фота А. П. Дрыбаса і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2008. — 80 с.

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Дулевич, Г. “Светает светом через темноту веков святое имя Евфросинии”: сценарий / Г. Дулевич // Бібліятэка прапануе. — 2011. — №6. — С. 15-19

2. Іпатава, В. Вялікія людзі зямлі беларускай: вершы // Вясёлка: апавяданні, казкі, вершы / уклад. Т. С. Тарасава; мастак Я. Ларчанка. — Мінск, 2002. — С. 7-8

3. Лукша, В. Крыж Еўфрасінні Полацкай. Паломніцтва Еўфрасінні Полацкай у святую зямлю. Фрэскі святой Еўфрасінні: вершы // Лукша, В. І родны дом, і цэлы свет: паэзія / В. Лукша. — Мінск., 2006. — С. 12-16. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя)

4. Салтук, А. Сафія. Малітва да Ефрасінні: вершы // Салтук, А. Дзве зары: вершы / Алег Салтук. — Мінск, 2011. — С. 44, 172

III. Біблія Скарыны

    

У 2017 годзе наша краіна святкавала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Гэтая дата абраная невыпадкова, а звязана з выданнем першай кнігі на старабеларускай мове нашым земляком Францішкам Скарынай. 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына ў Празе надрукаваў Псалтыр, а потым амаль кожны месяц выдаваў новую кнігу Бібліі.

Перад кожнай з кніг Скарына дадаваў уласныя прадмовы, дзе беларускі асветнік выяўляе свае патрыятычныя пачуцці. Скарына сцвярджаў, што беларусы, як і кожны еўрапейскі народ, павінны шанаваць і любіць сваю Радзіму і родную мову.

Помнік Францішаку Скарыне каля Нацыянальнай Бібліятэкі (Менск). 

  

Помнік Францішаку Скарыне ва Ўніверсітэцкім дворыке БДУ (Менск).

Помнік Францішаку Скарыне ў Лідзе.

Помнік Францішаку Скарыне ў Полацку.

Кнігі пра Скарыну і беларускае кнігадрукаванне:

1. Бензярук, А. Слухай літары, дзяўчынка, альбо Як да нас прыйшла кніга / А. Бензярук // Рюкзачок: детский познавательно-игровой журнал. — 2012. — №3. — С. 38-39

2. Бутрамееў, У. Францыск Скарына / У. Бутрамееў // Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлi / [склад. І. Б. Клепікаў]. — Мінск, 2010. — С. 48-50. — (Школьная бібліятэка).

3. Клышка, Анатоль Канстанцінавіч. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга / А. К. Клышка. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 116 с.

4. Легендарные полочане / [сост.: Н. Я. Гальперович, А. Е. Геращенко]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2012. — 16 с. — (Маленький профессор)

5. Ліпскі, У. Як да нас прыйшла кніга / Уладзімір Ліпскі // Нам засталася спадчына: нарысы, вершы / [уклад.: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго; маст. Л. Пастушэнка]. — Мінск, 2011. — С. 54-55

6. Суша, Алесь. Францыск Скарына. У 3 ч. Ч. 1. Чалавек — энцыклапедыя / А. Суша. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 120 с. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

7. Ягоўдзік, Уладзімір Іванавіч. Сем цудаў Беларусi / маст. П. Татарнікаў. — Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 1999. — 32 с. — (Сем цудаў Беларусi).

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Драган, А. Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць… Францыск Скарына: сцэнарыі / А. Драган, Л. Лаўрэнава // Бібліятэка прапануе: Гучы, родная мова!. — 2016. — №2. — С. 19-30. — (Бібліятэка прапануе)

2. Мазго, У. Францыск Скарына. Сымон Будны: вершы // Мазго, У. М. Лепшыя сябры: вершы, казка: для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту / У. М. Мазго. — Мінск, 2012. — С. 10-11

3. Свірка, Ю. Францыск Скарына: верш / Юрась Свірка // Нам засталася спадчына: нарысы, вершы / [уклад.: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго; маст. Л. Пастушэнка]. — Мінск, 2011. — С. 55-56

4. Спринчан, Б. Библия Скорины: верш // Спринчан, Б. П. Вербная неделя: стихи / Бронислав Спринчан. — Минск, 2002. — С. 14-15

IV. Мірскі замак

Славіцца Беларусь сваёй архітэктурай: храмамі, сядзібамі, замкамі. Адным з галоўных сімвалаў і аб’ектаў нацыянальнага гонару Беларусі, безумоўна, з’яўляецца Мірскі замак. Гэты шэдэўр беларускай архітэктуры ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Зараз Мірскі замак — самы папулярны турыстычны аб’ект нашай краіны, так званая візітная картка Беларусі.

Амаль дзвесце пяцьдзясят гадоў Мірскім замкам валодалі Радзівілы — самы знакаміты род у ВКЛ і Беларусі. Гэты род не меў сабе роўных па колькасці асоб, што займалі найвышэйшыя дзяржаўныя пасады. Шмат што зрабілі Радзівілы і для развіцця культуры Беларусі.

Літаратура пра Мірскі замак і род Радзівілаў:

1. Бутэвіч А. Мірскі замак // Бутэвіч, А. Званы Нямігі: Сем цудаў Беларусі III. — Мінск., 2002. — С. 15-18

2. Бутэвіч, А. Радзівілы / А. Бутэвіч // Бутэвіч, А. На далонях вечнасці / А. Бутэвіч, Ул. Ягоўдзік; іл. П. Татарнікава. — Мінск, 2010. — С. 31-34. — (Сем цудаў Беларусі)

3. Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Таямніцы Мірскага замка: падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам / А. І. Бутэвіч; [фота А. Бутэвіча, У. Шолка, Л. Паляшчук]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 128 с.

4. Сіпакоў, Я. Нашы замкі // Сіпакоў, Я. Зялёны лісток на планеце Зямля: эсэ / Я. Сіпакоў. — Мінск, 2006. — С. 90-97

5. Тарасаў, С. Мірскі замак / Сяргей Тарасаў // Нам засталася спадчына: нарысы, вершы / [уклад.: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго; маст. Л. Пастушэнка]. — Мінск, 2011. — С. 153-155

6. Ткачёв, М. А. Мирский замок // Ткачёв, М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачёв. — Мінск, 2007. — С. 135-141

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Буторына, І. А. Пад сценамі старажытных замкаў // Буторына, І. А. Сцяжынкамі радзімазнаўства: мерапрыемствы краязнаўчага накірунку паводле твораў У. Ліпскага і А. Карлюкевіча: метадычны дапаможнік для настаўнікаў / І. А. Буторына. — Мінск, 2013. — С. 138-141

2. Мазго, У. М. Мірскі замак: верш // Мазго, У. М. Адвечныя скарбы Радзімы. Падарожжа па айчыннай гісторыі: апавяданні і вершы пра нашу спадчыну / У. М. Мазго; [маст. І. Л. Гардзіёнак]. — Мінск, 2013. — С. 53

3. Свістун, Г. Вандроўка ў мінулае родных мясцін. Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!: сцэнарыі / Г. Свістун, А. Міско // Бібліятэка прапануе: Вандроўка ў мінулае родных мясцін. — 2015. — С. 4-12. — (Бібліятэка прапануе)

4. Спринчан, Б. Не все Радзивиллы с мечами… Мирский замок: вершы // Спринчан, Б. П. Вербная неделя: стихи / Бронислав Спринчан. — Минск, 2002. — С. 20-21, 31-34

5. Тамашова, В. Краіна замкаў / В. Тамашова // Бібліятэка прапануе. — 2012. — №3. — С. 2-3

V. Янка Купала

 

“У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу… Сярод іх знаходзіцца і Янка Купала… Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю…”. Гэтыя словы пісьменніка У. Гніламёдава як нельга лепш раскрываюць сутнасть творчасці класіка беларускай літаратуры.

Вершы, паэмы, п’есы Янкі Купалы сталі любімымі творамі для многіх беларусаў. Беларускі народ шануе і памятае свайго песняра: імя яго носяць вуліцы, плошчы, паркі, тэатры, бібліятэкі.

Помнік Янку Купалу (Мінск)

Пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта дапамогуць кнігі:

1. Вітка, В. Дарогі песняра: апавяданні // Вітка, В. Урокі роднага слова: вершы, казкі, апавяданні / В. Вітка. — Мінск, 2001. — С. 235-260

2. Ліпскі, Уладзімір Сцяпанавіч. Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу / У. С. Ліпскі; маст. афармл. А. Вашчанка пры ўдзеле У. Жука. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 224 с.

3. Чырскі, Мікалай Арсенавіч. Гасцінцам Купалы: да 120-годдзя з дня нараджэння / М. А. Чырскі. — Мінск : Універсітэцкае, 2002. — 32 с.

4. Янка Купала: апавяданне ў малюнках / аўтар тэксту А. Міраславіч; маст. У. Сулкоўскі. — Мінск : Маст. літ., 2007. — 24 с. — (Славутыя імёны).

5. І запінка з выявай танка // Бярозка. — 2015. — №3. — С. 2 вокладкі

(Асабістыя рэчы паэта ў Літаратурным музеі Янкі Купалы).

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Касцючкова, І. С. Нам засталася спадчына: сцэнарый / І. С. Касцючкова // Бібліятэка прапануе. — 2007. — №2. — С. 16-19

2. Кляшчук, А. Да 130-годдзя Я. Купалы и Я. Коласа / аўтарскі фотапраект Анатоля Клешчука // Родная прырода. — 2012. — №№ 1-12. — (фотавандроўка па купалаўскіх і коласавых мясцінах)

3. Макаль, П. Слова-зерне: верш / Пятрусь Макаль // Нам засталася спадчына: нарысы, вершы / [уклад.: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго; маст. Л. Пастушэнка]. — Мінск, 2011. — С. 101-102

4. Чарняўскі, М. Настаўнікам быў беларускі абшар… Шчасце паэта. “Купалінка” ў Доме Купалы: апавяданне, вершы / Мікола Чарняўскі // Чарняўскі, М. М. З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва…: апавяданні, вершы, загадкі / М. М. Чарняўскі. — Мінск, 2015. — С. 5-16

VI. Брэсцкая крэпасць

Беларусь часам называюць краінай замкаў і крэпасцяў. Адным з самых знакамітых такіх аб’ектаў з’яўляецца Брэсцкая крэпасць. Для народа Беларусі Брэсцкая крэпасць стала сімвалам супраціўлення ў час Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм, праяўленыя абаронцамі крэпасці, цытадэль атрымала ганаровае званне «Крэпасць-герой».

 

У 1971 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва.

Кнігі пра абарону крэпасці і сучасны мемарыяльны музей:

1. Бешанов, Владимир Васильевич. Брестская крепость / В. В. Бешанов. — Минск : Беларусь, 2004. — 160 с.

2. Брестская крепость // Крепости Беларуси / [сост.: М. Г. Никитин, О. А. Черепковская, Л. В. Языкович]. — Минск, 2015. — С. 6-154. — (Белорусская детская энциклопедия).

3. Бутэвіч А. Брэсцкая крэпасць // Бутэвіч, А. Званы Нямігі: Сем цудаў Беларусі III / А. Бутэвіч. — Минск, 2002. — С. 27-30

4. Гребенкина, Анна Афанасьевна. Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона (1941-1944) / А. А. Гребенкина. — Минск : Беларусь, 2008. — 176 с.

5. Ліпскі, Уладзімір Сцяпанавіч. Брэсцкая вобласць // Ліпскі, Уладзімір Сцяпанавіч. Я тут жыву: дзецям пра Беларусь / У. С. Ліпскі; [маст. В. М. Чэпік]. — Мінск, 2008. — С. 10-21

6. Лубченков, Ю. Н. Оборона Брестской крепости // Лубченков, Ю. Н. Сто великих сражений второй мировой / Ю. Н. Лубченков — Москва, 2005. — С. 92-96. — (100 великих)

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Авраменко, Е. Детство, опалённое войной: сценарий / Е. Авраменко // Бібліятэка прапануе: Што мы ведаем аб гэтай вайне?. — 2014. — С. 14-19. — (Бібліятэка прапануе)

2. Астрейко, А. Защитникам Брестской крепости: стихотворение / Анатоль Астрейко // Ради жизни на земле: песни и стихи войны и Победы / [сост. Н. Д. Шевченко]. — Минск, 2015. — С. 31

3. Вискова, О. Здесь говорят одни лишь камни: сценарий / О. Вискова // Бібліятэка прапануе. — 2010. — №7. — С. 30-34

4. Каршукоў, Я. І. Ветэранам вайны. Брэст. На старой заставе. Над векавечным Бугам: вершы // Каршукоў, Я. І. Над векавечным Бугам: лірыка / Я. І. Каршукоў. — Мінск, 2008. — С. 8-10, 91-106

VII. Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка таксама з’яўляецца візітнай карткай Беларусі. Сёння гэта не толькі найбагацейшы збор кніг, але і вялікі мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура. Збор “алмаза ведаў” складае каля 9 млн экзэмпляраў на розных носьбітах, створаныя ў Беларусі і іншых краінах свету на больш як 80 мовах.

Крынiца кнiжных скарбаў створана ў пачатку XX ст. Нацыянальная бібліятэка Беларусі на працягу дзесяцігоддзяў паслядоўна выконвае місію захавальніцы дакументальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Бліжэй пазнаёміцца з бібліятэкай дапаможа наступная літаратура:

1. Дом, дзе жывуць кнігі // Рюкзачок: детский познавательно-игровой журнал. — 2012. — №12. — С. 28-30

2. [Достопримечательности Минска] // Мой Минск / [сост. Е. И. Яроцкая]. — Минск, 2012. — С. 2-15. — (Маленький профессор).

3. Мащенко, С. Н. Национальная библиотека Беларуси // Мащенко, С. Н. Минск и окрестности / С. Н. Мащенко; [спец. фотосъёмка А. В. Ращинской, А. В. Клещука]. — Минск, 2008. — С. 135-137

4. Нацыянальная бібліятэка Беларусі / склад.: А. Е. Далгаполава, Л. Г. Кірухіна, К. Дз. Варанько і інш.; [пер. на рус. мову Н. Я. Грычук; пер. на англ. мову А. У. Сакалова]. — Мінск : Маст. літ., 2006. — 72 с.

5. Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь // Мінск квітнеючы: [фотаальбом / склад. Ю. Р. Бацюлёва; пер. на англ. мову М. Ю. Пятроў; фота П. В. Кастрама]. — Мінск, 2007. — С. 185-206

Дадатак да мерапрыемстваў:

1. Волкова, И. Национальная библиотека Беларуси / И. Волкова // Бібліятэка прапануе. — 2009. — №9. — С. 13-14

(Заочное путешествие по библиотеке).

2. Вуканавіч, С. Нацыянальная бібліятэка ў Мінску: верш / Слабадан Вуканавіч; пераклад з сербскай А. Чароты // Электронный архив ЦГДБ. — Папка №7. — Стихи, сценарии, песни. — Файл №30. — (ЛіМ. — 2009. — №31. — С. 13)

3. Горбач, Е. Минск: стихотворение / Екатерина Горбач // Красуй, мой Мінск, і сёння, і заўсёды!: лепшыя дзіцячыя творы ўдзельнікаў гарадской акцыі “Дзеці. Чытанне. Грамадства”: зборнік / [склад. В. А. Томашава]; Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска. — Мінск, 2007. — С. 25

Спіс створаны па матэрыялах ЦГДБ г. Мінска

Складальнік: бібліятэкар II катэгорыі ІБА Тапільская В. П.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.